Пра гэта піша выданне The Independent.
Спецыялісты кампаніі Check Point, якая працуе ў сферы кібербяспекі, выявілі ўразлівасць у прыладах на платформе Android.
Мяркуецца, што пад пагрозай узлому знаходзіцца каля 900 мільёнаў смартфонаў і планшэтаў.
Мяркуецца, што пад пагрозай узлому знаходзіцца каля 900 мільёнаў смартфонаў і планшэтаў.
З дапамогай уразлівасці, якая атрымала назву Quadrooter, зламыснікі змогуць атрымаць поўны доступ да Android-прылады. Пры гэтым адзначаецца, што ўзломшчыкам стане даступна не толькі счытванне дадзеных са смартфонаў і планшэтаў, але і кіраванне камерай і мікрафонам.
Каб скарыстацца ўразлівасцю, зламыснікам неабходна ўсталяваць на гаджэце ахвяры спецыяльны дадатак. Для гэтых мэтаў яны рассылаюць уладальнікам прылад шкоднасныя спасылкі.
Прадстаўнік Check Point дадаў, што такія праблемы з бяспекай былі выяўленыя на смартфонах і планшэтах, у якіх выкарыстоўваецца чып кампаніі Qualcomm.
У кампаніі Qualcomm заявілі, што ўжо выпусцілі патч, які ліквідуе ўразлівасць. Чакаецца, што ён з`явіцца ў наступным абнаўленні ад Google.
Звязда, 8 жніўня 2016
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/6-1/64/36490
Текущая дата: 02.11.2024