Белорусский портал в Казахстане

Беларусь прыме ўдзел у вучэнні АДКБ "Узаемадзеянне-2016"



Такая інфармацыя размешчана на сайце АДКБ.

Беларусь прыме ўдзел у камандна-штабным вучэнні "Узаемадзеянне-2016" з воінскімі кантынгентамі Калектыўных сіл аператыўнага рэагавання Арганізацыі Дагавора аб калектыўнай бяспецы (КСАР АДКБ).

У вучэнні, якое пройдзе ў Пскоўскай вобласці з 16 па 19 жніўня пад кіраўніцтвам камандуючага войскамі Заходняй ваеннай акругі, прымуць таксама ўдзел кантынгенты ўзброеных сіл Арменіі, Казахстана, Кыргызстана, Расіі і Таджыкістана.

На вучэнні будуць адпрацаваны пытанні планавання сумеснай аперацыі і арганізацыі кіравання кантынгентамі КСАР АДКБ у ходзе лакалізацыі ўзброенага канфлікту.

Вучэнне праводзіцца ў адпаведнасці з планам сумесных мерапрыемстваў аператыўнай і баявой падрыхтоўкі органаў кіравання і фарміравання сіл і сродкаў сістэмы калектыўнай бяспекі АДКБ на 2016 год.

Перад пачаткам вучэння запланаваны аператыўны збор з прыцягненнем прафесарска-выкладчыцкага складу вышэйшых ваенных навучальных устаноў Расіі, службовых асоб Заходняй ваеннай акругі і Аб`яднанага штаба АДКБ для правядзення заняткаў.

11 жніўня 2016, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/6-1/64/36569
Текущая дата: 02.11.2024