Паводле дадзеных Нацыянальнага статыстычнага камітэта, тавараабарот Беларусі з краінамі Еўрапейскага саюза ў студзені—сакавіку 2016 года скараціўся ў параўнанні са студзенем—сакавіком 2015 года на 25,7% да 2 млрд. 747,9 млн. долараў.
У студзені—сакавіку 2015 года ў параўнанні са студзенем—сакавіком 2014-га зніжэнне тавараабароту склала 29,3%.
Экспарт у ЕС за першы квартал гэтага года скараціўся на 32,4% да 1 млрд. 620,8 млн. долараў, імпарт — на 13,4% да 1 млрд. 127,1 млн. долараў. Станоўчае сальда склала 493,7 млн. долараў .
З агульнага аб`ёму экспарту Беларусі ў I квартале 2016 года на долю Расійскай Федэрацыі прыходзілася 40,6% (у I квартале 2015 года — 35,1%), краін СНД (без РФ) — 14,9% (11,2%), краін ЕС — 32,3% (38,4%), астатніх краін — 12,2% (15,3%). Імпарт з Расіі склаў 57,5% агульнага аб`ёму імпарту (у I квартале 2015 года — 57,3%), краін СНД (без РФ) — 4% (3,5%), краін ЕС — 19,3% (19%), астатніх краін — 19,2% (20,2%).
У I квартале гэтага года зарэгістраваны аб`ёмы экспартна-імпартных аперацый са 168 краінамі. Тавары пастаўляліся на рынкі 135 дзяржаў, імпартавалася прадукцыя са 155 краін. Нагадаем, за аналагічны леташні перыяд экспартна-імпартныя аперацыі ажыццяўляліся са 173 краінамі, тавары пастаўляліся на рынкі 144, імпартавалася прадукцыя са 152 краін.
У I квартале гэтага года намецілася тэндэнцыя росту ступені геаграфічнай канцэнтрацыі экспартных паставак Беларусі. Паказчык геаграфічнай канцэнтрацыі экспарту склаў 1.948, што "дазваляе характарызаваць ступень канцэнтрацыі як высокую, у той час як у I квартале 2015 года гэты паказчык меў сярэдняе значэнне і складаў 1.665". Рост геаграфічнай канцэнтрацыі экспарту абумоўлены павелічэннем удзельнай вагі Расіі ў агульным аб`ёме экспарту тавараў Беларусі.
Асноўнымі гандлёвымі партнёрамі Беларусі ў I квартале 2016 года з`яўляліся: Расія — 49,7% усяго аб`ёму тавараабароту; Украіна — 6,9%; Польшча — 4,6%; Кітай — 4,5%; Германія — 4,2%; Нідэрланды — 4,1%; Вялікабрытанія — 2,8%; Літва — 2,4%; Турцыя — 1,7%; Італія — 1,2%.
Экспарт тавараў у Расію склаў 2 млрд. 32,5 млн. долараў ЗША, што на 7,2% менш, чым за студзень—сакавік 2015 года, імпарт з Расіі — 3 млрд. 354,5 млн. (на 14,4% менш).
У Вялікабрытанію экспартавана тавараў на 280,8 млн. долараў (на 73,6% менш), імпартавана — на 27,4 млн. (на 11,4% менш).
Аб`ём экспарту ва Украіну склаў 582,5 млн. долараў (на 19,1% больш), імпартавана ў Беларусь на 162 млн. (на 10,8% менш).
У Нідэрланды экспартавана тавараў на 408,2 млн. долараў (на 71,7% больш за паказчык студзеня—сакавіка 2015 года), імпартавана — на 40,6 млн. (на 21% менш).
Экспарт у Германію склаў 205,5 млн. долараў (на 21,1% менш), імпарт — 255,2 млн. (на 18,7% менш).
Аб`ём экспарту ў Літву знізіўся да 208,5 млн. долараў (на 16,2%), імпарт — да 49,9 млн. (на 12,5%).
У Кітай экспартавана тавараў на 52,9 млн. долараў (на 64% менш), імпартавана — на 432 млн. (на 14,5% менш).
Экспарт у Польшчу склаў 229,3 млн. долараў (на 14,3% больш), імпарт — 273,1 млн. (на 4,2% больш).
У Латвію экспарт склаў 71,5 млн. долараў (на 51,6% менш), імпарт — 19,9 млн. (на 24,1% больш).
Марына Носава, БелаПАН
Мінск, 25 мая 2016
Мінск, 25 мая 2016
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/6-1/65/35666
Текущая дата: 02.11.2024