Белорусский портал в Казахстане

Тры залатыя медалі выйгралі беларускія атлеты на Кубку Еўропы



Тры залатыя медалі выйгралі беларускія атлеты на Кубку Еўропы, які завяршыўся ў румынскім Арадзе.

Першае месца ў кіданні кап`я ў мужчын выйграў Уладзімір Казлоў. Беларус у першай жа спробе адправіў снарад на 79 м 34 см. Гэты рэзультат не змог палепшыць ніхто з канкурэнтаў.

Другое месца заняў Жэрэмі Нікалін з Францыі - 76 м 77 см.

Бронзавым прызёрам турніру стаў італьянец Норберт Банвекіа - 76 м 66 см.

Удачна склаўся для беларускі Алены Абрамчук турнір па штурханні ядра. Брастаўчанка ў другой спробе змагла паказаць рэзультат 17 м 21 см. Францужанка Джэсіка Серываль удастоілася срэбнай узнагароды, уступіўшы беларусцы 16 см - 17 м 05 см.

Трэцяе месца ў турніры штурхальніц ядра ў прадстаўніцы Чэхіі Маркет Чэрвенкавай - 16 м 86 см.

У спаборніцтвах сярод моладзі (U-23) у штурханні ядра на трэцюю прыступку п`едэстала гонару ўзнялася яшчэ адна беларуска Алена Пасечнік - 15 м 88 см.

Трэцюю залатую ўзнагароду ў скарбонку зборнай Беларусі прынесла Ганна Малышчык, якая выступала ў катэгорыі моладзь (U-23) у кіданні молата. Яе рэзультат - 68 м 76 см - стаў лепшым сярод 16 удзельніц.

Срэбнай узнагароды ў кіданні молата ў мужчын быў удастоены Сяргей Каламоец - 75 м 17 см. Доўгі час беларус лідзіраваў, але ў пятай спробе вядомы венгерскі атлет Крысціян Парш палепшыў яго дасягненне - 75 м 21 см.

Чацвёртае месца ў кіданні дыска заняў яшчэ адзін беларус Сяргей Раганаў - 60 м 53 см.

Па выніках выступлення на Кубку Еўропы на рахунку зборнай Беларусі 5 узнагарод. Мужчынская каманда кідальнікаў таксама заняла першае месца ў агульным заліку.

14 сакавіка 2016, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/6-1/66/34707
Текущая дата: 02.11.2024