Белорусский портал в Казахстане

Беларусь пераадолее эканамічныя цяжкасці, захаваўшы мір і спакой у краіне



Аб гэтым заявіў 7 красавіка Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, размаўляючы з прадстаўнікамі працоўнага калектыву Мінскага аўтамабільнага завода.

Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што гарантуе забеспячэнне ў Беларусі бяспекі, міру і спакою.

"Вы за вайну не перажывайце. У нас галоўная праблема - эканоміка. Калі мы перажывём гэты цяжкі час - а ён рана ці позна скончыцца, нам тады ніхто не страшны. Мы гэта пераадолеем, мы моцныя людзі", - заявіў Аляксандр Лукашэнка.

Прэзідэнт звярнуў увагу, што калі ў нейкай дзяржаве ідзе вайна, людзі не гавораць пра заработную плату або пенсіі - ім патрэбны мір, гэта галоўнае.

"Мы ні з кім не збіраемся ваяваць і не будзем гэтага рабіць. Мы не збіраемся падставіцца так, што супраць нас нехта будзе ваяваць. Тым больш мы ні на кога не збіраемся нападаць", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Пры гэтым ён адзначыў, што Беларусь сур`ёзна мадэрнізавала Узброеныя Сілы і гатова імгненна адказаць на знешнія пагрозы.

7 красавіка 2016, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/6-1/66/35082
Текущая дата: 02.11.2024