Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе Дзяржпагранкамітэта Беларусі.
"Больш як 2,4 тыс. жыхароў беларуска-літоўскага прыгранічча ў выхадныя дні скарысталіся пунктамі спрошчанага пропуску для перасячэння дзяржаўнай граніцы з Літвой. Афармленне ў Латвію ў дзень усіх святых і дзень памінання памерлых у пунктах спрошчанага пропуску "Плюсы", "Відзы" і "Гаўрыліна" прайшлі 567 чалавек", - адзначылі ў прэс-службе.
Графік функцыянавання кожнага з пунктаў пропуску быў вызначаны зыходзячы з інтарэсаў грамадзян, якія пастаянна пражываюць на прыгранічнай тэрыторыі, па ўзгадненні з пагранічнымі службамі сумежных дзяржаў у сувязі з рэлігійнымі святамі 1 і 2 лістапада.
3 лістапада 2014, Мінск
БЕЛТА
3 лістапада 2014, Мінск
БЕЛТА
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/6-1/80/28013
Текущая дата: 05.11.2024