Гэты дзень з`яўляецца дзвесце дваццаць шостым па Грыгарыянскім календары, да канца года застаецца 139 дзён.
У гэты дзень была падпісаная Крэўская унія. Якія яшчэ падзеі адбыліся 14 жніўня і чым адзначаны гэты дзень у народным календары, чытайце далей:
Гістарычныя падзеі 14 жніўня
У 1385 годзе ў Крэўскім замку была падпісаная ўнія паміж ВКЛ і Польшчай.
У 1928 годзе ў Мінску адбылася прэм’ера фільма "Кастусь Каліноўскі".
Хто нарадзіўся 14 жніўня
1794 год: Міхал Балінскі, беларускі гісторык і публіцыст.
1882 год: Аляксандр Мікульчык, беларускі паэт.
1925 год: Сяргей Міхальчук, беларускі празаік, перакладчык.
1965 год: Алена Купчына, беларуская дыпламатка.
Таксама ў гэты дзень нарадзіліся канадскі пісьменнік, прыродазнавец, мастак-анімаліст Эрнест Сетан-Томпсан, англійскі пісьменнік, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па літаратуры Джон Галсуорсі і амерыканская кінаактрыса Міла Куніс.
14 жніўня ў народным календары
Сёння адзначаецца Мядовы Спас — пачынаецца Успенскі пост.
Таксама ў гэты дзень шануюць сем святых пакутнікаў Макавеяў, адкуль другая назва гэтага свята – Макавей.
Таксама ў гэты дзень шануюць сем святых пакутнікаў Макавеяў, адкуль другая назва гэтага свята – Макавей.
Пчаляры пачынаюць збіраць мёд – "заломваюць соты". Іх потым свецяць у царкве, дзе пакідаюць частку мёду і частуюць жабракоў, адсюль прымаўка: "Сёння і жабрак мядку паесць". На Першы Спас таксама асвячаюць ваду: калодзежы, ручаі, рэкі, таму іншая яго назва – Спас на вадзе. Свячонай вадой акрапляюць хворых і хатніх жывёл. Гэты дзень лічыўся добрым для капання калодзежаў, іншыя цяжкія справы забараняліся.
Раніцай дзяўчыны ўмывалі твары расой, каб захаваць прыгажосць.
"Ад першага Спаса халодныя росы – блізка ўжо восень".
Гаспадыні ў гэты дзень рабілі пірагі з макам, а ўвечары ў хаце збіралася моладзь – танчыць і спяваць песні. Дзяўчыны варажылі: "Макавею, Макавею, я на цябе канапелькі сею. Скажы, Макавею, дзе мая пара, каб я з ім у гэтую ноч канапельку брала".

Sputnik, 14 жніўня 2023
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/6-1/9/70530
Текущая дата: 22.12.2024