Белорусский портал в Казахстане

Наведванне лясоў абмежавана ў 83 раёнах Беларусі



Такія дадзеныя размешчаны на інтэрактыўнай карце забарон і абмежаванняў на наведванне лясоў на сайце Міністэрства лясной гаспадаркі.

Абмежаванні дзейнічаюць у 83 раёнах і закранаюць усе вобласці Беларусі. Больш за ўсё рэгіёнаў абазначаны жоўтым колерам (уведзены абмежаванні) у Гомельскай вобласці - 21, далей ідуць Мінская - 19, Гродзенская - 17 і Брэсцкая - 13. У Магілёўскай вобласці абмежаванні актуальныя для пяці раёнаў, у Віцебскай - абмежаванні ўведзены ў васьмі раёнах.

Карта прыводзіць даныя па рэжыме наведвання лясоў у кожным адміністрацыйным раёне і абнаўляецца ў рэжыме рэальнага часу.

16 жніўня 2023, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/6-1/9/70537
Текущая дата: 22.12.2024