Старшыні абедзвюх палат Нацыянальнага сходу Анатоль Рубінаў і Уладзімір Андрэйчанка ўзнагародзілі 31 мая касманаўта беларускага паходжання Алега Навіцкага ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Беларусі.
Грамата была ўручана перад пачаткам сумеснага пасяджэння Палаты прадстаўнікоў і Савета Рэспублікі за заслугі ў асваенні космасу і вялікі ўклад ва ўмацаванне міждзяржаўных сувязей.
"Беларуская зямля ганарыцца тым, што яе сыны праслаўляюць Радзіму такімі выдатнымі дасягненнямі. Для нас гэта асабліва важна, таму што Беларусь дабілася значных поспехаў у асваенні космасу. Ваш прыклад паслужыць узорам для маладога пакалення ў імкненні пакараць новыя вяршыні на карысць Айчыны", - сказаў Уладзімір Андрэйчанка, звяртаючыся да касманаўта.
У сваю чаргу Алег Навіцкі выказаў удзячнасць беларускаму парламенту. "Хачу вам падзякаваць за тую падтрымку, якую я адчуваў ад усіх вас, ад усяго беларускага народа, ад сваіх родных у час усяго палёту. Паверце, што я сапраўды вельмі рады, што належу да такой цудоўнай нацыі, да якой добра ставяцца ва ўсім свеце", - адзначыў касманаўт.
31 мая 2013, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/6-1/92/21387
Текущая дата: 05.11.2024