Белорусский портал в Казахстане

Адна талерка кашы прадухіліць хранічныя хваробы



Прадукты з цэлага зерня незаслужана абыходзяць бокам, упэўнены навукоўцы, якія даследуюць антыаксіданты. На іх думку, талерка кашы дапамагае абараніць сябе ад дыябету і хвароб сэрца.

Прафесар Стэфан Ліліоя з Даследчага інстытута Ілавара знарок прааналізаваў 11 даследаванняў, прысвечаных спажыванню цэльназерневых прадуктаў.

Справаздачы ахопліваюць сотні людзей, за якімі сачылі больш за 10 гадоў. Аказалася, людзі, якія спажываюць 40—50 грамаў цэлага зерня, больш за астатніх былі абаронены ад хранічных захворванняў. У вялікай талерцы кашы прыкладна 45 грамаў злакаў. Аднак 80% чалавек не спажываюць злакі ў патрэбнай колькасці. Між тым, чым больш чалавек іх есць, тым большы эфект. Галоўнае, каб зародак і вотруб`е не выдаляліся (у вотруб`і змяшчаецца порцыя злучэнняў, неабходных для росту зерня). У адваротным выпадку моцна знізіцца пажыўная каштоўнасць і скароціцца колькасць клятчаткі, карыснай для кішэчніка.

Звязда, 27 лютага 2013

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/6-1/96/19622
Текущая дата: 05.11.2024