Белорусский портал в Казахстане

Галасавы памочнік «Яндэкса» «Аліса» загаворыць па-беларуску



«Яндэкс» плануе стварэнне мультымоўнай версіі «Алісы», распавёў супрацоўнік кампаніі - партнёра пошукавіка.

Плануецца, што «Аліса» будзе гаварыць на мовах краін СНД, дзе вялікая аўдыторыя «Яндэкса», сцвярджае ён. Суразмоўца «Ведамасцяў», знаёмы з мэнэджарамі «Яндэкса», удакладняе, што гаворка пакуль ідзе пра лакалізацыю «Алісы» на ўкраінскай, беларускай і казахскай мовах.

Па словах адной з крыніц «Ведамасцяў», загаварыць на замежных мовах «Аліса» можа ўжо у 2019 годзе.

Звязда, 3 верасня 2018

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/6-3/1/44822
Текущая дата: 07.05.2024