Калі чалавек увесь час чуе ўласны пульс, гэта можа быць прыкметай з’яўлення анеўрызмы ў галаўным мозгу, папярэдзіў тэрапеўт, лекар агульнай практыкі Ахмед Абд Элбары. Пра малавядомую прыкмету перадынсультнага стану ён распавёў у TikTok, піша Daily Mail.
Доктар адзначыў, што анеўрызмы могуць утварацца ў любых сасудах, але яны асабліва небяспечныя, калі з’яўляюцца ў галаўным мозгу, бо правакуюць тып інсульту, званы субарахнаідальным кровазліццём. Таксама чалавек можа чуць біццё свайго сэрца, калі ў нейкім сасудзе ўзмацняецца крывацёк. Па словах Элбары, часцей за ўсё такое адбываецца з-за росту пухліны, звычайна дабраякаснай.
Хоць пульсаваны шум у вушах можа быць прыкметай небяспечных станаў, нашмат часцей ён з’яўляецца з-за адносна лёгкіх захворванняў. Сярод магчымых прычын ён вылучыў павышаную актыўнасць шчытападобнай залозы або анемію. У некаторых выпадках падобны сімптом адзначаецца ў цяжарных.
Раней урач-отарыналарынголаг Марына Еўсікава расказала аб прычынах з’яўлення звону ў вушах. Паводле яе слоў, гэты сімптом узнікае пры захворваннях органаў слыху, пухлінах і з-за прыёму некаторых лекаў.
Звязда, 28 лютага 2025
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/6-3/1/77230
Текущая дата: 01.03.2025