Белорусский портал в Казахстане

Хірург абверг тры папулярныя ў сацсетках памылкі пра здароўе



Брытанскі хірург Каран Раджан расказаў, што кававыя клізмы не паляпшаюць страваванне і работу кішэчніка. Спецыяліст абверг і іншыя папулярныя ў сацыяльных сетках міфы пра здароўе.

«На самай справе частыя клізмы, асабліва з кавы, могуць пашкодзіць слізістую абалонку кішэчніка, парушыць мікрабіём і нават прывесці да рэктальных апёкаў, электралітнага дысбалансу або сэпсісу», — звярнуў увагу ўрач.

Таксама, паводле яго слоў, не варта верыць, што прэпараты супраць паразітаў спрыяюць зніжэнню вагі. Хірург адзначыў, што такі падыход не толькі неэфектыўны, але і патэнцыяльна небяспечны.

«Людзям, якія пакутуюць ад лішняй вагі, трэба звярнуцца да спецыяліста і прытрымлівацца ўмеранага і збалансаванага харчавання», — дадаў Каран Раджан.

Яшчэ адным папулярным міфам з’яўляецца рэкамендацыя піць настой з лісця салаты. Блогеры сцвярджаюць, што гэты напой, прыгатаваны шляхам заварвання салаты ў гарачай вадзе, дапаможа расслабіцца перад сном.

«Хоць у салаце сапраўды прысутнічае невялікая колькасць лактукарыума, рэчыва з лёгкім седатыўным эфектам, яго канцэнтрацыя занадта нізкая для таго, каб аказаць прыкметны ўплыў», — сказаў на заканчэнне хірург.

Звязда, 3 сакавіка 2025

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/6-3/1/77302
Текущая дата: 04.03.2025