Белорусский портал в Казахстане

Навуковец распавёў аб сакрэтах харчавання доўгажыхароў



Амерыканскі навуковец Дэн Бюттнер распавёў парталу Eat This, Not That аб катэгорыях прадуктаў, якія нельга знайсці на абедным стале ў доўгажыхароў.

На Зямлі існуе пяць «блакітных зон» — месцаў з найбольшай канцэнтрацыяй людзей старэйшых за 100 гадоў. У іх лік уваходзяць італьянская Сардзінія, японская Акінава, вобласць у Каліфорніі, грэчаская Ікарыя і коста-рыканская Нікая. Прадстаўнікі ўсіх рэгіёнаў маюць падобныя харчовыя звычкі — яны ўжываюць шмат бабовых, а таксама рэгулярна п’юць чырвонае віно.

Некаторых прадуктаў жыхары ўказаных рэгіёнаў імкнуцца пазбягаць. Да іх ліку адносіцца фастфуд, які павялічвае ціск і ўзровень халестэрыну, павялічвае рызыку атлусцення і інфаркту.

Таксама Бюттнер паведаміў, што не варта ўжываць мучныя вырабы і цукразмяшчальныя прадукты, уключаючы газіроўку. Спецыялісты рэкамендуюць абмежаваць цукар 28 грамамі за дзень (сем чайных лыжак). Павелічэнне цукру ў рацыёне садзейнічае павышэнню рызыкі захворванняў сардэчна-сасудзістай сістэмы, дыябету, атлусценню і скарачэнню працягласці жыцця.

Акрамя таго, рэкамендуецца звесці да мінімуму ў рацыёне мяса (асабліва, чырвонае) і мясныя прадукты — бекон, каўбасу і інш.

Апошнія ўтрымліваюць шмат солі і кансервантаў, перапрацаваныя мясныя прадукты выклікаюць павышэнне рызыкі ішэмічнай хваробы сэрца на 18%, чырвонае мяса — на 9%.

Звязда, 24 сакавіка 2022

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/6-3/12/64257
Текущая дата: 25.12.2024