Далёка не ўсе прадукты, якія трапляюць у спісы забароненых для ўключэння ў ранішні рацыён, нельга есці на сняданак, распавяла эндакрынолаг Альбіна Камісарава.
У першую чаргу, спецыяліст звярнула ўвагу на салодкае, якое, як лічыцца, ажыццяўляе вялікую нагрузку на падстраўнікавую залозу і можа стаць прычынай дыябету. Дыетолаг падкрэсліла, што дыябет узнікае па іншых прычынах, але нагадала, што насычэнне пасля салодкага хутка праходзіць. Яна рэкамендуе дадаваць варэнне ў кашу, пасля бутэрброда можна з`есці цукерку.
Таксама спецыяліст не пагадзілася з забаронай на ўжыванне памідораў і цытрусавых на галодны страўнік, паколькі тыя стымулююць павышэнне кіслотнасці, што, як следства, можа прывесці да язвы або гастрыту. Яна сцвярджае, што арганізм сам спраўляецца з рэгуляваннем кіслотнасці.
Гародніна і садавіна могуць выклікаць пякотку ў індывідуальным парадку, у такім выпадку іх варта выключыць з рацыёну. Кава не павялічвае нагрузку на печань і можа быць забаронена толькі ў выпадку індывідуальнай непераноснасці, упэўненая Камісарава. Па гэтай жа прычыне можна захаваць у ранішнім рацыёне і кісламалочныя прадукты.
Звязда, 7 чэрвеня 2021
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/6-3/16/59665
Текущая дата: 26.12.2024