Аб гэтым паведаміў галоўны спецыяліст галоўнага ўпраўлення арганізацыі медыцынскай дапамогі Міністэрства аховы здароўя Беларусі Аляксандр Хаджаеў.
«З медыцынскага пункту гледжання, гэты прадукт не выклікае залежнасці, таму знаходзіцца ў вольным доступе», — сказаў Аляксандр Хаджаеў.
Разам з тым энергетычныя напоі могуць па-рознаму ўплываць на арганізм. «Калі агульная катэгорыя грамадзян, якія спажываюць гэты напой, рэагуе досыць спакойна, то некаторыя могуць рэагаваць неяк індывідуальна. Маюцца на ўвазе паводзіны, якія яны праяўляюць пасля спажывання гэтага напою. Гэта досыць індывідуальнае ўздзеянне», — сказаў ён.
Па словах намесніка начальніка ўпраўлення галоўнага ўпраўлення па наркакантролі і супрацьдзеянні гандлю людзьмі крымінальнай міліцыі МУС Кацярыны Шэлегавай, еўрапейскія эксперты занепакоеныя ўжываннем непаўналетнімі энергетыкаў. «Той жа чай, кава таксама псіхаактыўныя рэчывы. Энергетыкі, якія ўтрымліваюць іх у вялікай колькасці, прывыкання не выклікаюць, але разам з тым выклікаюць імкненне падлеткаў прыняць больш актыўныя стымулятары, напрыклад амфэтамінавага шэрагу, якія выклікаюць падобны эфект», — адзначыла яна.
«Усё абсалютна індывідуальна і залежыць ад колькасці і арганізма чалавека, які будзе імі злоўжываць», — дадала Кацярына Шэлегава.
Звязда, 31 кастрычніка 2020
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/6-3/17/56701
Текущая дата: 27.12.2024