Белорусский портал в Казахстане

Кнігі двух беларускіх аўтараў патрапілі ў лонг-ліст прэстыжнай расійскай прэміі



Кнігі адразу двух беларускіх аўтараў патрапілі ў спіс творчых работ, адабраных на першапачатковым этапе для ўдзелу ў прэміі "Вялікая кніга". Лонг-ліст прадставілі на афіцыйным сайце прэстыжнай расійскай прэміі.

У пералік увайшлі кнігі Віктара Марціновіча "Ноч" і "Вяртанне ў Астрог" Сашы Філіпенкі.

Пры гэтым старшыня Савета экспертаў "Вялікай кнігі" Міхаіл Бутаў, старшыня Савета экспертаў прэміі, адзначыў, што галоўным крытэрыем адбору твораў былі іх мастацкія якасці і навізна.

Літаратурная прэмія "Вялікая кніга" была заснаваная ў 2005 годзе. Прэміі прысуджаюцца штогод. 

Звязда, 22 красавіка 2020

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/6-3/20/52973
Текущая дата: 27.12.2024