Нападаюць без прычыны, сiлкуюцца выключна крывёй i пераносяць мноства смяротных захворванняў — напэўна, няма жывёл, пра якiх iснуе стэрэатыпаў больш, чым пра кажаноў.
Негатыўнае стаўленне да звяркоў абвастрылася пасля таго, як навукоўцы выказалi здагадку, што рукакрылыя могуць быць крынiцай COVID-19. Алею ў агонь падлiваюць i СМI, называючы кажаноў «iнкубатарамi хвароб» i «самымi небяспечнымi жывёламi».
Як вынiк, у некаторых краiнах звяркоў масава знiшчаюць, спадзеючыся такiм чынам спынiць распаўсюджванне новага каранавiруса. Якiя на самай справе кажаны i чаму нам трэба iх не баяцца, а ратаваць, расказаў старшы навуковы супрацоўнiк лабараторыi малекулярнай заалогii НПЦ НАН Беларусi па бiярэсурсах Аляксей Шпак.

Пражэрлiвыя i карысныя
У свеце налiчваецца каля 1400 вiдаў кажаноў, большасць з якiх жыве ў тропiках. У Беларусi сустракаецца толькi 19 вiдаў гэтых жывёл. Ходзяць мiфы, быццам рукакрылыя сiлкуюцца выключна крывёй, i часткова гэта звязана з фiльмамi жахаў, дзе звяркi нярэдка паўстаюць у вобразе вампiраў. На самай справе харчовая «спецыялiзацыя» ў iх вельмi шырокая: хтосьцi есць садавiну, а хтосьцi — рыбу. Праўда, тры вiды кажаноў усё ж п`юць кроў, але пераважна хатнiх жывёл. I жывуць яны толькi ў Цэнтральнай i Паўднёвай Амерыцы. Усе еўрапейскiя рукакрылыя, у тым лiку i беларускiя, з`яўляюцца выключна насякомаеднымi.
— Кажаны — вельмi пражэрлiвыя звяркi, — падкрэслiў Аляксей Шпак. — За ноч яны з`ядаюць такую масу насякомых, якая складае каля паловы масы iх уласнага цела. Умоўна кажучы, калi мышка важыць 10 грамаў, то яна ловiць каля 5 грамаў насякомых, большасць з якiх шкодзiць сельскай i лясной гаспадарцы.
Атрымлiваецца, кажаны як драпежнiкi апошняга парадку выступаюць у якасцi рэгулятараў колькасцi насякомых-шкоднiкаў. Гэта важная экалагiчная роля. Амерыканскiя эколагi падлiчылi, што рукакрылыя дапамагаюць фермерам эканомiць мiльярды долараў, якiя пайшлi б на куплю iнсектыцыдаў i iншых сродкаў для барацьбы са шкоднiкамi.

Доўгажыхары
Максiмальны ўзрост кажаноў, зафiксаваны навукоўцамi, перавышае 43 гады. Гэта дзiўна, бо ў цеплакроўных жывёл працягласць жыцця звязана з памерамi iх цела, таму слон жыве даўжэй, чым хамяк.
Аднак рукакрылыя выбiваюцца з агульнага правiла. Гэтаму да цяперашняга часу няма адназначнага тлумачэння, толькi шэраг гiпотэз. Доўгажыхарства звязваюць i з начным спосабам жыцця звяркоў, i з тым, што яны мала кантактуюць з драпежнiкамi. Дарэчы, няма жывёл, якiя спецыяльна палююць на кажаноў, яны могуць стаць толькi выпадковай здабычай соў або кунiцавых.

— Доўгажыхарства гэтых рукакрылых можа тлумачыцца тым, што прыблiзна палову жыцця яны праводзяць у спячцы, падчас якой у iх вельмi моцна знiжаецца тэмпература цела i затрымлiваецца хуткасць абменных рэакцый. А яшчэ ў звяркоў цiкава працуюць целамеры — канцавыя ўчасткi храмасом. З узростам яны ва ўсiх скарачаюцца, а ў кажаноў ферменты целамеразы гэтаму процiдзейнiчаюць, — адзначыў спецыялiст.
Уразлiвыя i вельмi рэдкiя
Iснуе шмат фактараў пагрозы кажанам. Умоўна iх можна падзялiць на натуральныя i антрапагенныя. Да першых адносiцца нiзкая пладавiтасць жывёл. За год яны нараджаюць аднаго-двух дзiцянят, ад чаго iх колькасць не можа расцi хутка. Але больш за ўсё непрыемнасцяў рукакрылым прыносiць чалавек.
Так, гэтыя жывёлы вельмi адчувальныя да змен навакольнага асяроддзя, iх можна назваць экалагiчнымi iндыкатарамi. Высечка лясоў, узворванне зямель i iншая дзейнасць вядуць да гiбелi кажаноў, бо яны не паспяваюць прыстасавацца да новых умоў. Вельмi небяспечныя для рукакрылых хiмiкаты, якiя выкарыстоўваюцца ў сельскай гаспадарцы. Пэўную шкоду гэтым жывёлам наносiць ветраэнергетыка: яны, як i птушкi, гiнуць ад ветракоў.

Кажаны не будуюць сабе гнёздаў, таму часта жывуць у шматпавярховых дамах памiж панэлямi, блокамi, у любых шчылiнах. Вядома, гэта варта ўлiчваць пры правядзеннi любых рамонтных работ. Сховiшчамi для мацярынскiх калонiй могуць быць i дуплы старых дрэў, таму iх па магчымасцi неабходна захоўваць.
— У Еўропе iснуе стэрэатыпнае, негатыўнае стаўленне да кажаноў. Таму важна праводзiць iнфармацыйную работу з насельнiцтвам, каб не было такiх выпадкаў, як у Брэсцкай крэпасцi, калi вандалы знiшчылi некалькi вялiкiх калонiй гэтых рукакрылых, — падкрэслiў Аляксей Шпак.
Ахоўныя
У Еўропе ўсе 53 вiды рукакрылых унесены ў Чырвоную кнiгу Мiжнароднага саюза аховы прыроды. У Беларусi 8 вiдаў з 19 знаходзяцца ў Чырвонай кнiзе. Акрамя гэтага, наша краiна з`яўляецца ўдзельнiцай Бонскай канвенцыi па вiдах дзiкiх жывёл, якiя мiгрыруюць, i Бернскай канвенцыi аб ахове дзiкай фаўны i флоры. У дадаткi да абедзвюх канвенцый уваходзяць усе вiды беларускiх рукакрылых, якiх, у адпаведнасцi са ўзятымi на сябе мiжнароднымi абавязацельствамi, мы таксама павінны ахоўваць.
Зусiм не агрэсiўныя
Рукакрылыя не праяўляюць агрэсii нi да чалавека, нi да хатнiх гадаванцаў.
— Безумоўна, як i любая дзiкая жывёла, кажан будзе абараняцца, калi адчуе пагрозу для жыцця. Ён можа ўкусiць, калi вы паспрабуеце ўзяць яго рукой. Але не бывае такога, каб ён нападаў, заблытваўся ў валасах i пачынаў кусаць галаву, — гэта ўсё мiфы, — расказаў навуковец.
Крынiцы каранавiруса? Не даказана!
Нядаўна ў брытанскiм часопiсе Nature выйшаў артыкул, дзе ацэньвалi разнастайнасць вiрусаў у розных атрадаў млекакормячых.
Аказалася, што чым больш вiдаў у атрадзе, тым больш вiрусаў пераносяць iх прадстаўнiкi. Самы буйны атрад сярод млекакормячых — гэта грызуны. Рукакрылыя знаходзяцца на другiм месцы. I сапраўды, кажаны з`яўляюцца «рэзервуарамi» вялiкай колькасцi вiрусаў. Аднак у асноўным гэтыя вiрусы цыркулююць выключна ў папуляцыi самiх кажаноў i не могуць паразiць iншых жывёл.

— Факты перадачы SARS-CoV-2 ад рукакрылых да чалавека не зарэгiстраваны. У гэтых жывёл яго наогул няма. Проста навукоўцы, прааналiзаваўшы геномы вiрусаў, высветлiлi, што SARS-CoV-2 на 96 % падобны на адзiн з вiрусаў кажаноў. Але ў той жа час ён падобны i на вiрус, якi цыркулюе ў папуляцыi пангалiнаў i змей.
Таму сёння толькi выказана гiпотэза, што рукакрылыя могуць быць крынiцай вiрусных iнфекцый, аднак чалавеку яны перадаюцца не наўпрост, а праз прамежкавых гаспадароў. Мiж тым кажаны наогул мала кантактуюць з iншымi млекакормячымi, — адзначыў Аляксей Шпак.

Цалкам магчыма, што ўспышка новага каранавiруса ўзнiкла ў раёне чорнага рынку ў Азii, куды пастаўлялi вялiкую колькасць самых розных дзiкiх звяроў.
— Вiрусаў вялiкая колькасць, яны вельмi зменлiвыя. Не толькi кажаны — «рэзервуары» вiрусаў, iмi з`яўляюцца ўсе жывыя iстоты без выключэння: i людзi, i каты, i сабакi, i пангалiны, i змеi. Якую праблему ўскрылi COVID-19 i лiхаманка Эбола, у якой таксама абвiнавачваюць кажаноў, хоць гэтаму няма пацвярджэнняў? Усе гэтыя выпадкi адбываюцца толькi тады, калi чалавек бесцырымонна ўмешваецца ў дзiкую прыроду. I такiм чынам ён пачынае кантактаваць не толькi з мiлымi звяркамi, але i з тымi вiрусамi, якiя цыркулююць у iх папуляцыi.
Шаленства пераносяць, але нiколi не нападаюць
Рукакрылыя могуць пераносiць некласiчны вiрус шаленства. Праўда, у гэтых жывёл захворванне працякае своеасаблiва. Па-першае, у iх адсутнiчае агрэсiўная стадыя, то-бок звяркi нiколi не нападаюць. Заразiцца можна, толькi ўзяўшы кажана голымi рукамi. За апошнiя 40 гадоў выяўлена ўсяго пяць выпадкаў у Еўропе, калi чалавек памiраў ад шаленства па вiне рукакрылых. Па-другое, яны могуць выжываць пасля хваробы, што не характэрна для iншых млекакормячых.
Што рабiць, калi да вас заляцеў кажан?
Часцей за ўсё з гэтымi звяркамi людзi сутыкаюцца ў двух выпадках: альбо летам, калi на гарышчы ў цёплым месцы селiцца мацярынская калонiя для вываду патомства, альбо зiмой, калi звяркi шукаюць прахалодныя i вiльготныя месцы для спячкi, выбiраючы для гэтага падвалы, склепы, балконы. Калi кажаны жывуць у вас у доме i не прычыняюць фiзiчных нязручнасцяў, то лепш за ўсё iх проста не чапаць. У выпадку неабходнасцi ўзяць жывёлу ў рукi — напрыклад, звярок заляцеў у дом i звалiўся на падлогу — трэба надзець пальчаткi i не дапускаць кантактаў з хатнiмi гадаванцамi.
Сёлета трэцi сезон пачне цэнтр рэабiлiтацыi кажаноў «Кажанаполiс», куды можна звярнуцца, калi да вас у кватэру заляцiць нечаканы госць.
— Кажаны зiмуюць у гарадах, i часта iх знаходзяць у пад`ездах, на снезе, на зямлi. Калi звярка ў халодную пару года проста выпусцiць на вулiцу, ён загiне. Гэта негуманна, бо мы павiнны ахоўваць рукакрылых. У нашым цэнтры яны могуць перазiмаваць у спецыяльным халадзiльнiку, пасля чаго ўвесну мы iх выпускаем. Сёлета ў розны час у нас зiмавалi 68 асобiн, — расказаў навуковец.
Звязацца з цэнтрам ў Беларусі можна альбо праз сацыяльныя сеткi, альбо па тэлефоне (+ 375-29) 213-92-57. Акрамя таго, тут заўсёды патрэбны валанцёры.
Кацярына Цітова
Звязда, 25 красавіка 2020
Звязда, 25 красавіка 2020
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/6-3/20/53103
Текущая дата: 27.12.2024