Белорусский портал в Казахстане

Медыкі сфармулявалі пяць прыкмет лішку цукру ў крыві



Аб павышаным узроўні цукру ў крыві кажуць парушэнні ў працы арганізма. Медыкі назвалі пяць прыкмет, перадае партал fitforfun.de.

Пастаянная смага

Няспынная смага і частыя пазывы да мочаспускання з`яўляюцца ахоўнай рэакцыяй арганізма. Такім чынам ён спрабуе вывесці лішні цукар, адсюль - жаданне піць больш вадкасці.

Праблемы са зрокам

Рэзкае пагаршэнне зроку, цяжкасці пры чытанні, а таксама размытасць малюнка кажуць аб лішку цукру ў арганізме.

Боль і здранцвенне канечнасцяў

Павышаны цукар можа прывесці да парушэння кровазабеспячэння. Як следства, узнікае здранцвенне канечнасцяў, а таксама паколванне ў пальцах.

Пагаршэнне памяці

У пацыентаў, якія пакутуюць цукровым дыябетам, памяць горш, чым у здаровых людзей. Праблемы з запамінаннем могуць сігналізаваць аб лішку цукру.

Хранічная стомленасць

Калі арганізм не атрымлівае неабходную колькасць пажыўных рэчываў, чалавек можа адчуваць хранічную стомленасць. Прычына ў тым, што пры павышаным узроўні цукру кроў становіцца гусцей, таму размяркоўвае пажыўныя рэчывы горш.

Звязда, 25 студзеня 2020

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/6-3/22/51505
Текущая дата: 28.12.2024