Навукоўцы з Універсітэта Арызоны вызначылі, што самае небяспечнае месца ў любой кватэры - кухонная ракавіна, паведамляе агенцтва CNN.
У ракавіне на кухні тоіцца больш шкодных мікробаў і мікраарганізмаў, чым ва ўнітазе. Акрамя таго, некаторыя няякасныя прадукты харчавання, з якімі мы маем справу на кухні, могуць быць разносчыкамі сальманелы і кішачнай палачкі.
На апрацоўчай дошцы таксама досыць мікробаў - больш, чым на сядзенні ўнітаза.
Небяспечнымі кухоннымі прадметамі, якія збіраюць бактэрыі, з`яўляюцца стальніца, губкі, ручнікі і ручкі халадзільнікаў.
Звязда, 20 кастрычніка 2019
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/6-3/24/50350
Текущая дата: 28.12.2024