Нярэдка шчасце — справа звычкі. Кожны па-свойму вучыцца, як быць шчаслівым. Але спа сутнасці, шчасце магчымае для ўсіх нас і ўсе мы яго заслугоўваем. Прытрымліваючыся пэўных звычак, вы верагодна будзеце адчуваць сябе шчаслівым чалавекам і зможаце дзяліцца гэтым станам з навакольнымі людзьмі.
Не цярпіце тое, што вам не падабаецца. Не марнуйце сваю энергію на тое, што вам не даспадобы. Прывучайце сябе адразу казаць «не», калі вы з нечым не згодны, бо амаль любы кампраміс змушае вас рабіць тое, што вы не жадаеце і не любіце. Вы можаце выкарыстоўваць гэты час і энергію ў добрых для сябе мэтах.
Не майце зносіны з негатыўнымі людзьмі. Адмоўных сітуацый дастаткова ў жыцці кожнага чалавека, таму не варта дадаткова збіраць чужы негатыў. Чым менш вы звяртаеце ўвагу на дрэннае, тым больш пазітыва адбываецца ў вашым жыцці. А гэта значыць, што варта атачаць сябе людзьмі, якія таксама арыентаваны бачыць у жыцці выдатнае і радаснае. Тыя, хто акружае сябе шчаслівымі людзьмі, часцей за ўсё таксама становяцца больш задаволенымі, бо радасць заразлівая. Шчаслівых людзей аб’ядноўвае адна важная рэч: у іх атачэнні няма ненадзейных людзей. Сябар гэта, партнёр ці сваяк, але нашмат больш каштоўна захоўваць свой эмацыйны дабрабыт, чым трываць маніпулятараў і людзей, у якія могуць здрадзіць ці перашкодзіць.
Падзяка — залог шчасця. Шчаслівыя людзі пачынаюць свой дзень з падзякі. Яны не забываюць падзякаваць Сусвету за цудоўную раніцу, за сонечны дзень, за блізкіх сяброў вакол, цікавую працу. Шчаслівыя шчыра дзякуюць людзям, якія зрабілі для іх нешта добрае, ахвотна выказваюць спачуванне, радасць.
Дарэчы, па дадзеных даследавання, шчаслівыя людзі значна часцей аказваюць дапамогу і займаюцца дабрачыннасцю. Больш за палову апытаных таксама сцвярджаюць, што за апошні год яны здзяйснялі ўчынкі на карысць іншых — старонніх людзей.
Не імкніцеся ўсім падабаецца. У былыя часы вялікае значэнне мела меркаванне навакольных. Цяпер жа меркаванне старонніх мала каго павінна цікавіць, бо не варта забываць, што людзі могуць быць пакрыўджаныя на канкрэтнага чалавека. У кожнага з нас ёсць свае нядобразычліўцы. Таму займайцеся сваімі справамі і кіруйцеся толькі сваімі меркаваннямі. Заўсёды знойдуцца людзі, якім вы будзеце не падабаецца. І ў той жа час да вас будуць адчуваць сімпатыю іншыя. Навошта марнаваць свае намаганні на людзей, якія не здольныя ацаніць вас.
Адпусціце кантроль. Ён, хутчэй за ўсё, з’яўляецца наступствам асаблівага выхавання, гэта спробы маленькага дзіцяці ўнутры вас паўтараць за сваімі бацькамі — трымаць усё пад уласным кантролем. Манія кантролю — следства ўнутранай трывожнасці, няўпэўненасці, стрэсу. Дазваляйце жыццёвым абставінам умешвацца ў вашыя справы, каб дапамагчы хутчэй і больш эфектыўна прасоўвацца да сваёй мэты. Будзьце больш разняволенымі і спакойнымі адносна таго, што занадта складана змяніць.
Думайце пазітыўна. Шчаслівы чалавек засяроджаны на тым, каб думаць пазітыўна. Пазбягаючы дрэнных слоў у свой адрас, такія людзі глядзяць на ўсё скрозь прызму пазітыву. Навучыцеся рабіць гэтак жа. І з кожным новым днём вы будзеце ўсё больш набліжацца да шчасця. Ды яшчэ варта ўзгадваць, шчыра верачы: усё, што ні робіцца, усё да лепшага. Ды і ўсё, што здараецца з намі дапамагае нам атрымаць неацэнны досвед.
Клапаціцеся ў першую чаргу пра сабе. Наш менталітэт выхоўвае людзей, якія імкнуцца дагадзіць іншым, нават робячы сябе няшчаснымі. Аднак мы павінны заўсёды думаць перш за ўсё пра сябе. І тут няма закліку да эгаізму, вам проста трэба не забываць, што вы жывяце сваё жыццё і здольныя зрабіць шчаслівымі ў першую чаргу сябе. Таму ўсё, што вы робіце, рабіце для сябе, а потым ужо і для іншых.
Усміхайцеся. Нават калі вам зараз некамфортна, паспрабуйце падумаць аб нечым добрым і ўсміхнуцца гэтай думкі. Важна не прыкідвацца, а сапраўды ўспамінаць добрае, каб шчыра ўсміхнуцца хаця б пару разоў на дзень. Усмешка дапамагае прывабіць людзей да сябе і самому адчуваць сябе лепей.
Шчаслівыя людзі жывуць сённяшнім днём і цешацца тым, што маюць. Навошта жыць успамінамі аб мінулым ці марамі аб будучыні? Шчаслівыя жывуць сёння і зараз — у сучаснасці. Галоўнае знайсці шчасце ў простых паўсядзённым. Чалавека бясспрэчна робяць шчаслівым 3 рэчы: каханне, цікавая праца і магчымасць падарожнічаць. Любімы занятак заўсёды паднімае настрой і дорыць дадатныя эмоцыі.
Будзьце да сябе дабрэй і памяркоўней. Нашы памылкі ніяк нас не характарызуюць, і тыя, хто жыве шчаслівым жыццём, ведаюць, наколькі вялікая сіла прабачэння. Навучыцеся дараваць сабе. Прабачыць сябе, напрыклад, калі на працы адкінулі вашу кандыдатуру ці вас пакінулі на другі год, – не значыць саступіць і праявіць слабасць. Прабачэнне — гэта прыняцце свайго досведу якім бы ён ні быў, адкрыццё магчымасцяў для даследавання новага.
Вось некалькі крокаў да самапрабачэння:
Вось некалькі крокаў да самапрабачэння:
*Прыміце для сябе адну ісціну — памыляюцца ўсе.
*Фармуйце безумоўную любоў да сябе.
*Выключыце абвінаваўцу і уключыце спачуванне да сябе.
*Пасля аналізу, прыняцця і спагады, глыбейшага погляду, падумайце, як бы вы паступілі ў іншы раз.
*Не бойцеся рызыкаваць. Без рызыкі вы не даможацеся жаданага поспеху, а значыць, не будзеце шчаслівыя. Адважвайцеся, аднак памятайце, што вашы крокі павінны быць абдуманымі.
Жыццё не стаіць на месцы, дык давайце ж будзем добрыя да сябе і шчыра шчаслівыя!
Псіхолаг Алена Шаўчэнка
Звязда, 15 кастрычніка 2023
Звязда, 15 кастрычніка 2023
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/6-3/3/71203
Текущая дата: 16.11.2024