Белорусский портал в Казахстане

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Казахстана Касым-Жамарта Такаева з нацыянальным святам - Днём Рэспублікі



Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

У Беларусі высока ацэньваюць рэалізуемыя Казахстанам захады па ўмацаванні суверэнітэту і тэрытарыяльнай цэласнасці, маштабныя пераўтварэнні ў эканоміцы, сацыяльнай сферы, намаганні па выбудоўванні канструктыўных адносін як унутры шматнацыянальнай дзяржавы, так і ў знешняй палітыцы, падкрэсліў Прэзідэнт.

"Вытокі дружбы нашых народаў - у сумеснай гісторыі, перапляценнях чалавечых лёсаў і выпаўшых на долю беларусаў і казахстанцаў у ХХ стагоддзі агульных выпрабаваннях, - гаворыцца ў віншаванні. - У дзвюх краін салідарныя падыходы да развіцця інтэграцыйных працэсаў, паглыблення міжнароднага партнёрства і кааперацыі, якія знаходзяць сваё адлюстраванне на пляцоўках вядучых сусветных форумаў".

Кіраўнік дзяржавы выказаў упэўненасць у тым, што атмасфера даверу і разумення, якая ўсталявалася паміж Мінскам і Астаной, будзе і ў далейшым садзейнічаць стварэнню новых магчымасцей для раскрыцця патэнцыялу ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва.

Аляксандр Лукашэнка пажадаў Касым-Жамарту Такаеву здароўя, паспяховага ўвасаблення ў жыццё ўсяго задуманага, а дружалюбнаму народу Казахстана - дабра і дабрабыту.

25 кастрычніка 2023, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/6-3/3/71286
Текущая дата: 16.11.2024