Белорусский портал в Казахстане

Ужо сёньня: 20-годзьдзе заснаваньня Google



Падзеі 4 верасьня ў беларускай і сусьветнай гісторыі.

Дата дня

4 верасьня 1998 году была заснаваная кампанія «Google».​

Таксама ў гэты дзень

1390 — крыжакі разам зь Вітаўтам напалі на Вільню і спалілі Крывы замак.
1791 — Людовік XVI падпісаў першую Канстытуцыю Францыі.
1810 — Абхазія ўвайшла ў склад Расеі.
1882 — Томас Эдысан у Нью-Ёрку ўключыў першае ў сьвеце камэрцыйнае электрычнае асьвятленьне.
1991 — Савет Міністраў БССР прыняў пастанову «Пра ўвекавечаньне памяці Францішка Скарыны за мяжой».​

У гэты дзень нарадзіліся

1714 — Міхал Карыцкі, беларускі паэт-лацініст.
1859 — Браніслаў Эпімах-Шыпіла, беларускі мовазнаўца, літаратуразнаўца, фальклярыст, выдавец, прафэсар Пецярбурскага ўнівэрсытэту.
1917 — Генры Форд II, аўтамабільны канструктар.
1936 — Сакрат Яновіч, беларускі пісьменьнік, публіцыст, грамадзкі дзяяч зь Беласточчыны.

У памяці

1888 — памёр Ён Арнасон, зьбіральнік ісьляндзкіх саг.
1907 — памёр Эдвард Грыг, нарвэскі кампазытар.
1997 — памёр Міхаіл Раманюк, беларускі этнограф.
2014 — памёр Данатас Баніёніс, літоўскі актор і рэжысёр.

Радыё Свабода, 4 верасня 2018

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/6-3/30/44807
Текущая дата: 29.12.2024