Белорусский портал в Казахстане

Сімфанічны аркестр Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета Беларусі з 12 студзеня адпраўляецца на гастролі ў Германію з турам, у праграме якога музыка кампазітара Джона Уільямса з вядомых кінафільмаў



Аб гэтым паведамілі ў тэатры

Гастролі прадоўжацца па 27 студзеня.

Беларускіх музыкантаў чакаюць у буйнейшых гарадах Германіі - Берліне, Штутгарце, Кёльне, Лейпцыгу. Аркестр прадставіць нямецкім слухачам музыку з такіх фільмаў, як "Супермен", "Іншапланецянін", "Парк Юрскага перыяду", "Спіс Шындлера", "Зорныя войны", "Гары Потэр", "Скрыпач на даху".

Як адзначыў загадчык трупы аркестра Дзмітрый Гарбачук, такія праграмы - музыка кіно - карыстаюцца вялікай папулярнасцю ў еўрапейскага гледача, таму ў зале ніколі не бывае свабоднага месца.

На гэты раз музыканты дадуць канцэрты на арэнах, разлічаных на 10-15 тыс. гледачоў.

5 студзеня 2017, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/6-3/35/38360
Текущая дата: 15.11.2024