Белорусский портал в Казахстане

Прэзідэнцкі аркестр Беларусі перамог на конкурсе ў Туркменістане



Прэзідэнцкі аркестр Рэспублікі Беларусь пад кіраўніцтвам Віктара Бабарыкіна стаў пераможцам конкурсу Прэзідэнта Туркменістана Tьrkmenin Altyn asyry.

Калектыў з Беларусі выступіў на галоўнай сцэнічнай пляцоўцы Авазы - у амфітэатры на туркменскім узбярэжжы Каспійскага мора. Увечары 9 верасня пры ўдзеле туркменскага лідара Гурбангулы Бердымухамедава прайшла цырымонія ўзнагароджвання творчых работнікаў, удастоеных ганаровых званняў Туркменістана, і пераможцаў конкурсу Tьrkmenin Altyn asyry.

Конкурс на саісканне прэміі Прэзідэнта Туркменістана штогод аб`яўляецца сярод дзеячаў літаратуры, культуры і мастацтва, маладых выканаўцаў і таленавітых дзяцей. За ўклад у развіццё туркмена-беларускіх культурных сувязей Прэзідэнцкі аркестр Рэспублікі Беларусь узнагароджаны грашовай прэміяй - $3 тыс., галоўны дырыжор калектыву Віктар Бабарыкін - залатым ланцужком Прэзідэнта Туркменістана.

Пасля завяршэння цырымоніі ўшаноўвання адбыўся святочны канцэрт, на якім калектыў з Беларусі выканаў папуры паводле вядомых твораў выдатных туркменскіх кампазітараў.

Тонкае, чулае разуменне нацыянальнага меласу, беражлівае і ўдумлівае прачытанне этнічных музычных тэм пры ўсёй яркасці і выразнасці інтэрпрэтацыі пакарылі публіку, якая авацыямі выказала сваё захапленне.

Прэзідэнцкаму аркестру Рэспублікі Беларусь 12 гадоў, мастацкім кіраўніком і галоўным дырыжорам яго з`яўляецца Віктар Бабарыкін.

У рэпертуары калектыву - творы беларускіх кампазітараў, эстрадныя кампазіцыі для аркестра, апрацоўкі народных песень, а таксама класіка ўсіх эпох і стыляў і яе пераклады - ад барока да джаза і сімфарока.

Аркестр шмат гастралюе за мяжой: у Расійскай Федэрацыі, Польшчы, Малдове, Ісламскай Рэспубліцы Іран.

12 верасня 2016, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/6-3/36/36930
Текущая дата: 17.06.2024