Што робіць чалавека шчасьлівым? Адказ на гэтае пытаньне паспрабавалі атрымаць навукоўцы з Гарвардзкага ўнівэрсытэту.
Праект пачаўся ў далёкім 1938 годзе. Былі адабраныя 268 студэнтаў Гарварду, і на працягу 75 гадоў рэгулярна зьбіраліся дадзеныя пра розныя аспэкты іх жыцьця — як яны рабілі кар’еру, кахалі, жаніліся, заводзілі дзяцей, разводзіліся, хварэлі, зазнавалі посьпехі і няўдачы, былі шчасьлівымі ці няшчаснымі.
Джордж Вэлант, псыхіятар з Гарварду, быў кіраўніком праекту з 1972 да 2004 года, ён напісаў кнігу пра вынікі дасьледаваньня. Ён прапануе 5 галоўных сакрэтаў шчасьця, якія вынікаюць з вывучэньня лёсу 268 амэрыканскіх мужчын.
Каханьне — адзінае, што мае значэньне
Каханьне — ключ да шчасьлівага і паўнавартаснага жыцьця. Паводле д-ра Вэланта адзінае, што важна ў жыцьці — гэта чалавечыя адносіны. Чалавек можа мець удалую кар’еру, грошы і добрае фізычнае здароўе, але без каханьня ён ня будзе шчасьлівым. «Шчасьце — толькі вазок, каханьне — конь» — кажа д-р Вэлант.
Больш за грошы і кар’еру
Вынікі Гарвардзкага праекту паказалі, што колькасьць грошай і аб’ем набытай улады не зьвязаныя наўпрост з адчуваньнем шчасьця. Гэта ня значыць, што грошы або ўдалая кар’ера ня маюць значэньня. Але яны не адыгрываюць істотнай ролі ў шырокім жыцьцёвым кантэксьце — у асобныя моманты жыцьця гэта можа здавацца надзвычай важным, але калі глядзець у пэрспэктыве дзесяцігодзьдзяў, гэтыя фактары выглядаюць другаснымі. Паводле Джорджа Вэланта напрыканцы 70-х гадоў, калі тым, каго дасьледаваў праект, было ўжо пад 50 , узровень іх задаволенасьці жыцьцём не залежаў ад узроўню іх даходаў. Што ўплывала — дык гэта задаволенасьць працай.
Усё наперадзе
Незалежна ад таго, як мы пачынаем жыцьцё, мы можам стаць шчасьлівымі. Годфры Каміль напачатку меў хіба што самы нізкі рэйтынг з усіх, каго дасьледаваў праект, ён нават спрабаваў скончыць жыцьцё самагубствам. Але ў канцы свайго жыцьця, ён быў адным з самых шчасьлівых. Чаму? «Ён правёў сваё жыцьцё ў пошуках каханьня», — кажа Джордж Вэлант.
Адносіны — на першым месцы
«Радасьць — гэта адносіны, сувязі», — кажа д-р Вэлан. Нават ў сэнсе кар’еры адносіны, якія ўзьнікаюць на працы і ў сувязі з працай, больш важныя для адчуваньня шчасьця, чым грошы і кар’ерны рост. Пры гэтым з гадамі чалавечыя сувязі робяцца больш важнымі і значнымі.
Шлях да шчасьця — пераадоленьне праблемаў
Пераадоленьне жыцьцёвых выклікаў і нягодаў, «здольнасьць рабіць золата з лайна», адвучае чалавека ад нарцысізму, засяроджанасьці на ўласных эмацыйных ваганьнях, робіць яго мацнейшым і... шчасьлівейшым. У якасьці прыкладаў Джордж Вэлант падае маці Тэрэзу і Бэтховэна.
«У маці Тэрэзы было жудаснае дзяцінства, і яе духоўнае сталеньне было вельмі балючым. Але яна знайшла шчасьце ў клопаце аб іншых людзях», — кажа псыхіятар. А Бэтховен, паводле яго, пераадольваў жыцьцёвыя пакуты пры дапамозе мастацтва, творчасьці.
Радыё Свабода, 16 жніўня 2013

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/6-3/47/22791
Текущая дата: 15.11.2024