Белорусский портал в Казахстане

У Паўночнай Карэі склалі сьпіс дазволеных прычосак



Строгі рэжым Паўночнай Карэі не дапускае якіх бы там ні было вольнасьцяў — у тым ліку гэта тычыцца і выбару фрызуры.

Жанчыны могуць упрыгожыць сваю галаву адной з васямнацці, зацьверджаных дзяржавай, прычосак, а мужчынам даводзіцца выбіраць зь дзесяці варыянтаў. Дадзеная мера была ўведзеная для таго, каб засьцерагчы грамадзянаў ад перайманьня Заходняй моды і звычак, піша Daily Mail.

Па фрызуры магчыма вызначыць, замужам жанчына ці не. Так, замужнія дамы звычайна носяць кароткія стрыжкі, а вольным дзяўчатам дазваляецца адгадаваць касу і нават уплесьці ў яе стужку.

Строгія правілы распаўсюджваюцца і на мужчынаў, даўжыня валасоў якіх не павінна перавышаць пяць сантымэтраў. Цырульніка варта наведваць кожныя 15 дзён.

Характэрна, што ў Паўночнай Карэі існуе тэлеперадача, у якой прыхаваная камэра фіксуе «бунтароў», якія дазволілі сабе адну з забароненых прычосак. Людзей, якіх «злавілі з доказамі злачынства», называюць па імёнах і ганьбуюць перад ўсёй краінай.

У праграме таксама сьцьвярджаецца, што жыхарам краіны не належыць насіць доўгія валасы зь меркаваньняў здаровага ладу жыцьця. Сьцьвярджаецца, што доўгія валасы адымаюць энэргію ў мозгу.

Радыё Свабода, 27 лютага 2013

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/6-3/48/19636
Текущая дата: 15.11.2024