Белорусский портал в Казахстане

7 самых брудных хатніх прадметаў



Даследаванне, якое выявіла 7 самых брудных прадметаў у доме, было праведзена мікрабіёлагам з універсітэта Арызоны Чарльзам Гербам. Высветлілася, што самыя брудныя месцы — зусім не тыя, пра якія мы думаем.

Карысна ведаць

На кухоннай драўлянай апрацоўчай дошцы колькасць мікробаў у 200 разоў большая, чым на сядзенні ўнітаза, якое часцей за ўсё лічыцца самым брудным. Даследчык раіць: пасля мыцця праціраць дошку 5-працэнтным растворам воцату або спіртам.

Другое месца па колькасці мікробаў займае трубка хатняга тэлефона.

Мурза № 3 — губка для мыцця посуду.

На чацвёртым месцы — фіранка для ваннай, якая таксама не прыцягвае асаблівай увагі падчас прыборкі, але збірае мноства мікробаў з-за вільготнага паветра вакол.

Пятую пазіцыю займаюць вёдры для смецця на кухні і ў ванным пакоі, якія неабходна час ад часу старанна ачышчаць.

6-ы радок заняла пасудамыйная машына, на дзверцах якой мікробы знаходзяць спрыяльнае месца для пражывання, як і на дзверцах халадзільніка.

І завяршае спіс пральная машына. Даследаванне выявіла, што мікробы, якія выжылі пасля мыцця, застаюцца ў самой машыне. Таму пажадана раз на месяц запускаць цыкл з гарачай вадой і воцатам для стварэння чыстага асяродку.

Звязда
15 верасня 2011

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/6-3/52/9239
Текущая дата: 27.11.2024