Белорусский портал в Казахстане

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка накіраваў спачуванне Прэзідэнту Сербіі Аляксандр Вучычу ў сувязі з надзвычайным здарэннем у адной са школ Бялграда, у выніку якога загінулі дзеці і прадстаўнік школьнай адміністрацыі



Пра гэта паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.

«У Беларусі з глыбокім болем і смуткам успрынялі жудасную вестку аб надзвычайным здарэнні ў адной са школ Бялграда, у выніку якога загінулі дзеці і прадстаўнік школьнай адміністрацыі, — гаворыцца ў спачуванні. — Асабліва шакуе бязлітаснасць і бессэнсоўнасць учыненага злачынства, якое нечакана абарвала лёсы тых, чый жыццёвы шлях толькі пачынаўся».

Ад імя беларускага народа і сябе асабіста кіраўнік дзяржавы выказаў шчырыя спачуванні і адрасаваў словы падтрымкі родным і блізкім загінуўшых, а таксама пажадаў хутчэйшага выздараўлення ўсім пацярпелым.

Звязда, 3 траўня 2023

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/6-3/7/69322
Текущая дата: 16.11.2024