Белорусский портал в Казахстане

"Ісламскія тэрарысты за грошы не працуюць". Кедмі аб магчымай датычнасці ІДІЛ да тэракта ў "Крокусе"



Ваенны эксперт і палітычны аналітык Якаў Кедмі ў праекце "У тэме" на YouTube-канале БЕЛТА пракаменціраваў заявы аб магчымай датычнасці тэрарыстычнай арганізацыі ІДІЛ да тэракта ў падмаскоўным "Крокус Сіці Холе".

"Адзін з тэрарыстаў сказаў, што зрабіў гэта за грошы. Але ісламскія тэрарысты за грошы не працуюць. Ісламскі тэрор працуе за ідэю. Калі ж размова ідзе пра грошы, то гэта не значыць, што тэракт быў учынены з-за прыхільнасці ісламу. Нават калі самі тэрарысты яго прытрымліваюцца", - сказаў Якаў Кедмі.

На думку аналітыка, прыхільнасць тэрарыстаў культуры ісламу не сведчыць аб тым, што менавіта рэлігійныя матывы сталі прычынай масавага забойства людзей. "Гэта праяўлялася і ў лозунгах "Алаху Акбар", і ў спробе адрэзаць галовы. Але і гэтага яны рабіць не ўмеюць, ІДІЛ рабіў гэта намнога больш кваліфікавана", - падкрэсліў Якаў Кедмі.

25 сакавіка 2024, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/6-402/1/73324
Текущая дата: 25.12.2024