Белорусский портал в Казахстане

Італьянскі мармур коштам большым за 2 млрд. недамінаваных рублёў канфіскаваны гродзенскімі мытнікамі



Італьянскі апрацоўчы мармур ацэначным коштам большым за 200 тыс. рублёў (2 млрд. недамінаваных) канфіскаваны гродзенскімі мытнікамі.

Прэс-служба ДМК паводле матэрыялаў Гродзенскай рэгіянальнай мытні паведамляе, што мармур ў выглядзе разрэзаных падлогавых і насценных элементаў і іншыя апрацоўчыя матэрыялы перамяшчаліся з Польшчы ў грузавым транспартным сродку цераз пункт пропуску "Брузгі". У выніку мытнага кантролю супрацоўнікі паста выявілі істотную розніцу ў колькасці тавару, што фактычна перамяшчаўся, з заяўленым у пададзеных таварасуправаджальных дакументах.

Як высветлілі мытнікі, выкарыстоўваліся два пакеты дакументаў, адзін з якіх — падроблены, з заніжанымі звесткамі аб колькасці і кошце тавару — і быў пададзены мытнікам.

"Дзякуючы такім махінацыям суб`ект гаспадарання хацеў "сэканоміць" больш за 75 тыс. беларускіх рублёў на мытных плацяжах", — робяць выснову мытнікі.

Рашэннем суда вадзіцель транспартнага сродку і суб`ект гаспадарання прыцягнутыя да адміністрацыйнай адказнасці ў выглядзе штрафу на 20 і 450 базавых велічынь адпаведна з канфіскацыяй тавару, што незаконна перамяшчаўся.

Аляксей Арэшка, БелаПАН
Мінск, 14 ліпеня 2016

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/6-402/10/36327
Текущая дата: 23.11.2024