Прэзідэнт ЗША Барак Абама прадоўжыў яшчэ на год санкцыі ў дачыненні да шэрагу беларускіх чыноўнікаў, уведзеныя 16 чэрвеня 2006 года яго папярэднікам Джорджам Бушам.
Аб гэтым Абама праінфармаваў кангрэс ЗША, гаворыцца ў размешчаным на сайце Белага дома паведамленні. Ва ўказе гаворыцца, што "дзеянні пэўных прадстаўнікоў беларускага ўрада і шэрагу іншых асоб працягваюць уяўляць надзвычайную пагрозу нацыянальнай бяспекі і знешняй палітыцы Злучаных Штатаў".
Гэтыя дзеянні, на думку Абамы, таксама "падрываюць дэмакратычныя працэсы і інстытуты ў Беларусі". Шэраг службовых асоб Беларусі вінаваціцца ў "парушэннях правоў чалавека, звязаных з палітычнымі рэпрэсіямі, у тым ліку з затрыманнямі і выкраданнямі людзей, а таксама з карупцыяй".
Нагадаем, у 2006 годзе ЗША ўвялі візавыя і фінансавыя абмежаванні для дзесяці чалавек: Аляксандра Лукашэнкі, Віктара Лукашэнкі (памочнік прэзідэнта), Лідзіі Ярмошынай (старшыня ЦВК), Віктара Галаванава (былы міністр юстыцыі), Віктара Шэймана (памочнік прэзідэнта па асаблівых даручэннях), Дзмітрыя Паўлічэнкі (тады — камандзір САХРа), Сцяпана Сухарэнкі (тады — старшыня КДБ), Аляксандра Зімоўскага (тады — старшыня Белтэлерадыёкампаніі), Уладзіміра Навумава (тады — міністр унутраных спраў), Наталлі Пяткевіч (тады — намеснік кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта). Амерыканскім кампаніям забаронена заключаць здзелкі з гэтымі людзьмі.
Андрэй Серада, БелаПАН
Мінск, 11 чэрвеня 2015
Мінск, 11 чэрвеня 2015
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/6-402/11/31422
Текущая дата: 23.11.2024