Белорусский портал в Казахстане

Спынена спроба вывазу ў Расію трох жыхарак Гродна для занятку прастытуцыяй



Гродзенскім міжраённым аддзелам Следчага камітэта распачата справа па факце падрыхтоўкі да вывазу трох грамадзянак Беларусі за межы краіны для выкарыстання заняткам прастытуцыяй (ч. 1 арт. 13, ч. 2 арт. 171 КК).

Як паведаміў афіцыйны прадстаўнік упраўлення СК па Гродзенскай вобласці Сяргей Шаршаневіч, падчас рэалізацыі аператыўнай інфармацыі раніцай 19 верасня каля пасёлка Берагавы Гродзенскага раёна супрацоўнікі падраздзяленняў наркакантролю і супрацьдзеяння гандлю людзьмі УУС Гродзенскага аблвыканкама затрымалі жыхара Маскоўскай вобласці 1987 года нараджэння. Ён на асабістым аўтамабілі вёз у Маскву для занятку прастытуцыяй трох жыхарак Гродна 1984—1986 гадоў нараджэння. 

Следчыя ўстанавілі, што ў ліпені—жніўні 2015 года, будучы ў Расіі, падазроны шляхам угавораў і абяцанняў матэрыяльных выгод завербаваў беларусак праз інтэрнэт, а таксама падчас тэлефоннай сувязі. Атрымаўшы іх згоду і маючы карыслівыя мэты, выехаў у Гродна, каб на асабістым аўтамабілі даставіць завербаваных у Маскву. 

Падазроны ўзяты пад варту. Праводзяцца следчыя дзеянні, накіраваныя на ўстанаўленне ўсіх акалічнасцяў злачынства. З мэтай вывучэння асобы паддоследнага рыхтуецца даручэнне ў РФ аб аказанні прававой дапамогі.

Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН
Мінск, 22 верасня 2015

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/6-402/11/32764
Текущая дата: 23.11.2024