Белорусский портал в Казахстане

У Мінску затрымана грамадзянка Кыргызстана, якая гандлявала людзьмі



У Нацыянальным аэрапорце Мінск 28 лістапада памежнікі затрымалі 36-гадовую грамадзянку Кыргызстана, якая прыляцела са Стамбула.

Высветлілася, што жанчына знаходзіцца ў міжнародным вышуку і вышуку СНД па падазрэнні ва ўчыненні злачынства на падставе ч. 2 п. 3 арт. 181 КК РК (гандаль людзьмі ў мэтах сексуальнай эксплуатацыі).

Для далейшага разбору затрыманая перададзена супрацоўнікам міліцыі.

Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН
Мінск, 30 лістапада 2015

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/6-402/11/33433
Текущая дата: 28.12.2024