Гаспадарчы суд Мінска прыняў рашэнне аб банкруцтве і ліквідацыі прыватнага ўнітарнага прадпрыемства (ПУП) "Агенцтва моды Сашы Варламава".
Справа аб гэтым прадпрыемстве ўваходзіць у пералік спраў, па якіх прынята рашэнне аб банкруцтве з ліквідацыяй даўжніка, апублікаваны на сайце Вышэйшага гаспадарчага суда Беларусі. З гэтай інфармацыі вынікае, што рашэнне аб банкруцтве і ліквідацыі было прынята яшчэ 1 сакавіка 2013 года.
Вядомы беларускі мадэльер Аляксандр Варламаў быў змешчаны пад варту 20 мая 2011 года. Ён абвінавачваецца ва ўчыненні злачынстваў, прадугледжаных ч. 4 арт. 209 (махлярства ў асабліва буйным памеры), ч. 3 арт. 210 (крадзеж у буйным памеры шляхам злоўжывання службовымі паўнамоцтвамі), ч. 2 арт. 211 (прысваенне маёмасці), ч. 1 арт. 243 (ухіленне ад выплаты падаткаў), ч. 3 арт. 424 (злоўжыванне службовымі паўнамоцтвамі) Крымінальнага кодэкса.
Паводле звестак абвінавачання, Варламаў у інтарэсах уласнага прадпрыемства — "Агенцтва моды Сашы Варламава" — рэкламаваў яго і яго платныя паслугі за кошт сродкаў дзяржбюджэту, якія выдзяляліся на рэкламу фестывалю "Млын моды".
Акрамя таго, згодна з інфармацыяй абвінавачання, на працягу 2005—2011 гадоў Варламаў браў наяўныя грошы за навучанне мадэляў, але не ўносіў іх на разліковы рахунак ПУП "Агенцтва моды Сашы Варламава". Паводле звестак следства, у розныя перыяды навучання такім чынам з Варламавым расплачваліся некалькі дзясяткаў мадэляў і іх прадстаўнікоў, калі гаворка ішла пра непаўналетніх удзельнікаў праекта. Яны плацілі ад 70 тысяч да амаль 2 мільёнаў рублёў у залежнасці ад тэрмінаў навучання.
Суд над Варламавым пачаўся 4 лютага 2013 года і доўжыцца дагэтуль. Сваёй віны мадэльер не прызнае. У якасці пацярпелых па справе праходзяць больш як 350 чалавек, сведак — больш як 800. Матэрыялы справы складаюць 147 тамоў. Згодна са звесткамі следства, агульны матэрыяльны ўрон, нанесены дзеяннямі Варламава, склаў больш як 1 млрд. 200 млн. рублёў.
У лютым пасяджэнне суда перарывалася з-за дрэннага самаадчування падсуднага — яму рабілі магнітна-рэзанансную тамаграфію.
БелаПАН
Мінск, 23 мая 2013

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/6-402/14/21287
Текущая дата: 23.11.2024