Белорусский портал в Казахстане

Эксперты СНД разгледзяць у Мінску праект праграмы супрацоўніцтва ў барацьбе з гандлем людзьмі на 2014-2018 гады



Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе Выканкама СНД.

Пасяджэнне экспертнай групы па дапрацоўцы і ўзгадненню праекта праграмы супрацоўніцтва дзяржаў - удзельніц СНД у барацьбе з гандлем людзьмі на 2014-2018 гады пройдзе 4-5 чэрвеня ў Выканаўчым камітэце СНД у Мінску.

Дакументам прадугледжаны далейшае пашырэнне і ўмацаванне міжнародна-прававой базы супрацоўніцтва, уніфікацыя і гарманізацыя заканадаўства ў сферы процідзеяння гандлю людзьмі і аказання дапамогі яе ахвярам. Праект праграмы прапануе таксама правядзенне ўзгодненых працэсуальных дзеянняў, прафілактычных аператаўна-вышуковых мерапрыемстваў і спецаперацый, інфармацыйнае і навуковае забеспячэнне супрацоўніцтва, узаемадзеянне ў падрыхтоўцы кадраў і павышэнне кваліфікацыі спецыялістаў.

Комплекс мер, прадугледжаных праектам праграмы, грунтуецца на прынцыпах і нормах міжнароднага права, аналізе крымінагеннай сітуацыі і прагнозе яе развіцця ў краінах СНД, выніках навуковых даследаванняў практыкі барацьбы з гандлем людзьмі, падкрэслілі ў Выканкаме СНД.

Дзеючая праграма супрацоўніцтва ў барацьбе з гандлем людзьмі заканчваецца ў гэтым годзе. Праект новай распрацаваны сакратарыятам і навукова-метадычным цэнтрам Кардынацыйнага савета генеральных пракурораў краін СНД. Праграма з`яўляецца ўжо чацвёртым па ліку аналагічным дакументам, створаным у рамках Садружнасці, адзначылі ў Выканкаме СНД.

Папярэдняе экспертнае абмеркаванне дакумента прайшло ў красавіку ў беларускай сталіцы. Удзел у ім прынялі прадстаўнікі Азербайджана, Арменіі, Беларусі, Казахстана, Кыргызстана, Расіі, міжпарламенцкай Асамблеі дзяржаў - удзельніц СНД, Савета камандуючых пагранічнымі войскамі, Каардынацыйнага савета генеральных пракурораў, Савета міністраў унутраных спраў, Камітэта кіраўнікоў праваахоўных падраздзяленняў, Савета кіраўнікоў мытных службаў краін Садружнасці, Бюро па каардынацыі барацьбы з арганізаванай злачыннасцю і іншымі небяспечнымі відамі злачынстваў на тэрыторыі дзяржаў - удзельніц СНД і Міжнароднай арганізацыі па міграцыі.

Удзельнікі пасяджэння ў асноўным дапрацавалі і ў цэлым узгаднілі праект праграмы, вырашыўшы накіраваць матэрыялы сустрэчы ў краіны Садружнасці для далейшай прапрацоўкі і разгляду. Новыя заўвагі і прапановы да дакумента, якія паступілі ў выніку ад дзяржаў, будуць разгледжаны ў ходзе маючай адбыцца сустрэчы экспертаў.

3 чэрвеня 2013, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/6-402/14/21453
Текущая дата: 27.12.2024