Белорусский портал в Казахстане

Імпарцёраў абавязалі мяняць кошт медыцынскіх тавараў пры зніжэнні курсаў валют



Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ нумар 380, якім унесены змяненні ва ўказ нумар 366 ад 11 жніўня 2005 года "Аб фармаванні цэн на лекавыя сродкі, вырабы медыцынскага прызначэння і медыцынскую тэхніку". 

Дакументам устаноўлены адзіныя падыходы да пераацэнкі імпартных медыцынскіх тавараў пры змяненні курсаў валют незалежна ад краіны вытворчасці. А менавіта, замацаваны абавязак імпарцёраў карэктаваць кошт медыцынскіх тавараў, пастаўленых з адтэрміноўкай плацяжу, пры зніжэнні курсаў валют.

Указ прыняты ў мэтах удасканалення цэнавай палітыкі на рынку медыцынскіх тавараў і накіраваны на захаванне асартыменту запатрабаваных лякарстваў на ўнутраным рынке, забеспячэнне іх даступнасці для насельніцтва і арганізацый аховы здароўя.

25 кастрычніка 2022, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/6-402/2/66904
Текущая дата: 23.11.2024