Белорусский портал в Казахстане

Фінскія навукоўцы навучыліся вырошчваць каву ў лабараторыі



Фінскія навукоўцы Цэнтра тэхнічных даследаванняў навучыліся вырошчваць каву ў лабараторыі з раслінных клетак. Альтэрнатыўны спосаб вытворчасці гэтага прадукту неабходны на фоне высокага попыту і экалагічных праблем, паведамляе выданне Fast Company.

У прыватнасці, у В’етнаме скарачаюцца плошчы лясоў, а Калумбія пакутуе з-за гарачага надвор’я.

Экспертам атрымалася культываваць у пажыўным растворы раслінныя клеткі — высушаная і абсмаленая біямаса стала падобная на кававую гушчу, якая па сваім гусце і паху не адрознівалася ад звычайнай кавы. Пры гэтым, трохі змяніўшы працэс, можна атрымаць больш ці менш кафеіну або араматызатараў.

Працэс такой вытворчасці лёгка маштабаваць — лабараторыя ў далейшым плануе супрацоўнічаць з кампаніямі, якія могуць перавесці новы прадукт на камерцыйную аснову.

Звязда, 19 верасня 2021

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/6-402/3/60594
Текущая дата: 26.12.2024