Белорусский портал в Казахстане

Мільёны атрутных яек выявілі ў магазінах Германіі, Бельгіі і Нідэрландаў



У магазіны Германіі, Бельгіі і Нідэрландаў трапілі некалькі мільёнаў яек з небяспечным хімікатам - фіпранілам, паведамляюць інфармагенцтвы.

Як стала вядома, яйкі былі атрыманы на галандскіх фермах. У сувязі з інцыдэнтам у Нідэрландах ужо закрыта 180 птушкафабрык.

Фіпраніл выкарыстоўваюць для таго, каб пазбавіцца ад блох, вошай і кляшчоў. З дапамогай гэтага прэпарату забаронена лячыць жывёл, мяса якіх прызначана для ўжывання ў ежу, паколькі фіпраніл небяспечны для чалавека.

Паводле даных СААЗ, ён можа пашкодзіць печань, ныркі і шчытападобную залозу.

4 жніўня 2017, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/6-402/8/40340
Текущая дата: 27.12.2024