Белорусский портал в Казахстане

Беларусь упершыню ўдзельнічае ў міжнароднай выставе прадуктаў харчавання і напояў Food Africa — 2017 у Каіры



Калектыўная экспазіцыя беларускіх вытворцаў Made in Belarus арганізавана ў рамках трэцяй міжнароднай выставы прадуктаў харчавання і напояў Food Africa, якая праходзіць 22—24 красавіка ў Каірскім міжнародным выставачным цэнтры.

У складзе экспазіцыі — вядучы вытворца мукамольнай прадукцыі ў Беларусі ААТ "Лідахлебпрадукт", а таксама адзін з найбуйнейшых вытворцаў малочных вырабаў ААТ "Глыбоцкі малочна-кансервавы камбінат".

У гэтай выставе Беларусь удзельнічае ўпершыню. Ужо дасягнуты папярэднія дамоўленасці аб пастаўках беларускай мучной прадукцыі ў Егіпет, з егіпецкімі кампаніямі абмяркоўваецца пытанне стварэння сумеснай вытворчасці згушчанага малака, паведамляе прэс-служба беларускага МЗС.

БелаПАН
Мінск, 23 красавіка 2017

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/6-408/1/39124
Текущая дата: 28.04.2024