Белорусский портал в Казахстане

Аўтапарк Кіева папоўніўся 18 новымі аўтобусамі "МАЗ"



Пра гэта паведамляе прэс-служба Кіеўскай гарадской дзяржаўнай адміністрацыі.

Кіеў паводле вынікаў тэндару закупляе сто новых аўтобусаў "МАЗ". Першая партыя з 18 машын паступіла ва ўкраінскую сталіцу, 8 лістапада адзін з аўтобусаў пратэставаў мэр Кіева Віталь Клічко.



"Наша задача — аднавіць аўтапарк сталіцы. І каб камунальны грамадскі транспарт адпавядаў сучасным патрабаванням. Новыя сучасныя і камфортныя аўтобусы з`яўляюцца альтэрнатывай маршруткам, якія не даюць якаснага сэрвісу і на якія шмат скаргаў ад кіяўлян", — прыводзіць прэс-служба словы Клічко.

Як адзначыў мэр Кіева, пастаўленыя аўтобусы "МАЗ" выпрацаваныя згодна з усімі сучаснымі стандартамі: у іх нізкае размяшчэнне падлогі, яны прыстасаваныя для абслугоўвання маламабільных груп насельніцтва, у іх ўсталяваная сістэма кандыцыянавання, Wi-Fi.

Экалагічны стан аўтобусаў адпавядае стандартам Euro-5, яны абсталяваныя рухавікамі нямецкай кампаніі Mercedes-Benz і аўтаматычнай каробкай перадач ZF (Германія).

Аляксей Арэшка, БелаПАН
Мінск, 9 лістапада 2017

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/6-408/1/41004
Текущая дата: 20.04.2024