Белорусский портал в Казахстане

Лінейку электравеласіпедаў прадставяць беларускія вучоныя на выстаўцы ў НАН у жніўні



Аб гэтым паведаміў начальнік камерцыйнага аддзела ААТ "Прыборабудаўнічы завод "Аптрон" НАН Беларусі Андрэй Падабед.

Лінейку электравеласіпедаў прадставяць беларускія вучоныя на выстаўцы ў Нацыянальнай акадэміі навук у канцы жніўня.

"Цяпер мы рыхтуем лінейку электравеласіпедаў. Плануем прадставіць яе на выстаўцы ў будынку Прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі ў канцы жніўня. Прэзентуем гарадскі электравеласіпед, электравеласіпеды на базе складных рам, жаночыя. У лінейцы будуць мадэлі, якія адрозніваюцца памерамі і прызначэннем", - сказаў Андрэй Падабед.

ААТ "Прыборабудаўнічы завод "Аптрон" НАН Беларусі пад заказ вырабляе камплекты матор-колаў для электравеласіпедаў, але сам айчынны індывідуальны электратранспарт яшчэ не паступіў у продаж.

На заводзе была праведзена мадэрнізацыя матор-кола для лёгкіх транспартных сродкаў, распрацаваны новы блок кіравання і праграмнае забеспячэнне. Менавіта на базе гэтага матор-кола і распрацоўваецца айчынны індывідуальны электратранспарт: электравеласіпеды, электраскутары, электрасамакаты, электраматацыклы, электраквадрацыклы. Цяпер на заводзе рыхтуюць зборачны цэх, і, пасля таго як вырабы пройдуць выпрабаванні і сертыфікацыю, плануецца пачаць серыйную вытворчасць.

2 жніўня 2018, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/6-408/1/44426
Текущая дата: 29.03.2024