Белорусский портал в Казахстане

Прадпрыемствы "Беллегпрама" вырабілі больш за 4,5 млн масак



Пра гэта гаворыцца на сайце прадпрыемства.

Больш за 4,5 мільёна санітарна-гігіенічных масак выраблена прадпрыемствамі «Беллегпрама» на раніцу 23 сакавіка. У суткі шыецца каля 300 тысяч медыцынскіх вырабаў, што дазваляе закрыць попыт унутры краіны. 

Паводле інфармацыі Міністэрства аховы здароўя, ажыятажнага попыту на маскі ў аптэках няма. Аднак, прадпрыемствы «Беллегпрама» вытворчасць медыцынскіх вырабаў не спыняюць, фарміруючы адэкватны стратэгічны запас. У асноўным прадпрыемствы вырабляюць маскі з бавоўны, яны чатырохслаёвыя, шматразовыя, іх можна стэрылізаваць.

Разам з гэтым, ААТ «МедЛен» наладзіў выпуск аднаразовых масак. Яны трохслаёвыя.

Звязда, 23 сакавіка 2020

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/6-408/1/52183
Текущая дата: 26.04.2024