Белорусский портал в Казахстане

Беларускія ліфты даставілі ў Нарыльск па Паўночным марскім шляху



Новыя беларускія ліфты даставілі ў расійскі Нарыльск з выкарыстаннем Паўночнага марскога шляху, паведамілі ў прэс-службе пасольства Беларусі ў Расіі.

"254 ліфты вытворчасці ААТ "Магілёўліфтмаш" паставіў у Нарыльск дылер беларускага прадпрыемства - ТАА "Імпарт-Ліфт", - сказалі ў дыпмісіі. Беларускія ліфты плануецца ўстанавіць у шматкватэрных дамах Нарыльска і Таймырскага Далгана-Ненецкага муніцыпальнага раёна.

"Пастаўка, якая ажыццяўлялася па Паўночным марскім шляху, стала ўже не першай для ТАА "Імпарт-Ліфт", - адзначылі ў прэс-службе. - Кампанія з`яўляецца адным з найбольш актыўных і эфектыўных дылераў "Магілёўліфтмаша" ў рэгіёнах Сібіры, які займаецца пастаўкай беларускага ліфтавага абсталявання ў тым ліку і ў самыя цяжкадаступныя рэгіёны".

9 красавіка 2020, Масква
Эдуард Півавар - БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/6-408/1/52626
Текущая дата: 28.04.2024