Белорусский портал в Казахстане

Гандлёвы дом беларускіх вытворцаў пачне работу ў Падмаскоўі



Гандлёвы дом беларускіх вытворцаў адкрыецца ў Падмаскоўі 9 снежня, паведамляе Telegram-канал канцэрна "Беллегпрам".

"У Сонечнагорскім раёне Маскоўскай вобласці адкрыецца "БЕЛРУ МАРКЕТ", у якім на 400 кв.м будуць прадстаўлены больш за 3 тыс. найменняў тавараў ад паўтара дзясяткаў беларускіх кампаній - Добрушскага фарфоравага завода, шклозавода "Нёман", Аршанскага льнокамбіната, БВБА, "Бархіма" і іншых. Адкрыццё другога рознічнага магазіна запланавана на красавік 2023 года, а ўжо ў пачатку будучага года пачне работу інтэрнэт-магазін belrumarket.org з дастаўкай па ўсёй Расіі", - расказалі ў канцэрне.

Гандлёвы дом - вынік супрацоўніцтва Саюза жанчын Расіі і Беларускага саюза жанчын. Пад патранатам кіраўніка прадстаўніцтва Пастаяннага камітэта Саюзнай дзяржавы ў Мінску Мар`яны Шчоткінай, старшыні Саюза жанчын Расіі Кацярыны Лахавай і пры актыўным удзеле старшыні канцэрна "Беллегпрам", члена прэзідыума БСЖ Таццяны Лугіной менш як за год удалося рэалізаваць маштабны праект, адзначылі ў прэс-службе.

7 снежня 2022, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/6-408/1/67343
Текущая дата: 29.03.2024