Аб гэтым кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка расказаў журналістам у час рэспубліканскага суботніка. Гэты дзень кіраўнік дзяржавы правёў на сваёй малой радзіме, закладваючы яблыневы сад, які потым перададуць пад апеку мясцовых школьнікаў.
Адным з удзельнікаў прэзідэнцкага суботніка стаў Ігар Абрамчык, кіраўнік сялянскай фермерскай гаспадаркі «Спартан-Агра» Маладзечанскага раёна.
«Фермер, працавік. Дарэчы, не аграрый», — адрэкамендаваў яго перад журналістамі кіраўнік дзяржавы.
«Не, не аграрый. Інжынер-эканаміст. БДУІР. Але ўсё роўна на зямлі», — пацвердзіў фермер.
«Айцішнік», — адзначыў Аляксандр Лукашэнка і ўдакладніў, ці ёсць у маладога аграрыя вясковыя карані.
Аказалася, што сапраўды ёсць, і ў вёсцы ж Ігар правёў некалькі першых школьных гадоў.
«Калі нарадзіўся на зямлі, яно і цягне туды — да гэтай зямлі. Каб дакрануцца», — зрабіў вывад Прэзідэнт і адразу перавёў размову ў практычную плоскасць. Спытаў, колькі ў фермера гектар.
«100 на сёння. Крыху расцём», — адказаў Ігар Абрамчык, які і сам працуе ў сферы садоўніцтва.
«Мы можам табе калгас даць, — прапанаваў Аляксандр Лукашэнка. — Я табе раю, пакуль не разабралі, добрую гаспадарку ўзяць. Тут землі нядрэнныя».
«Шчыра прызнаюся, я ніколі не займаўся раней садоўніцтвам. Гэта ўжо, будучы Прэзідэнтам, я пачаў крыху ў гэта ўнікаць. Таму што завозім яблыкі па імпарту, асабліва польскія. А ў яго (фермера.) яблыкі лепшыя за любыя польскія. Але галоўнае, што яны чысцейшыя. Бо ён ведае, што калі ён гадасць на рынак паставіць, — мы з яго спытаем. Ён ведае, што трэба ад душы працаваць.Таму што спытаюць.»
Звязда, 20 красавіка 2024
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/6-408/1/73778
Текущая дата: 22.12.2024