Белорусский портал в Казахстане

Амерыканская кампанія Mapbox купіла беларускі стартап



Кампанія ўжо валодае папулярнымі сэрвісамі Foursquare, Lonely Planet, Evernote, брытанскім выданнем the Financial Times, кабельным каналам The Weather Channel і мэсэнджарам Snapchat.

Буйная амерыканская кампанія Mapbox купіла беларускі стартап MapData. Ужо вядома, што спецыялісты, якія працуюць над развіццём праекта, застануцца працаваць у Мінску.

За апошні час гэта ўжо другі выпадак, калі кампанія з ЗША звярнула ўвагу на беларускую IT-індустрыю. У гэтым годзе Google набыў беларускую кампанію AIMatter, якая займаецца распрацоўкамі ў сферы штучнага інтэлекту.

"Важна тое, што тут, у Мінску, адбываецца: у вас мноства стартапаў, няхай гэта гульнявыя кампаніі або картаграфічныя сэрвісы. Гэта паказвае, у якім кірунку людзі думаюць. Ёсць праекты з машынным навучаннем і штучным інтэлектам", — распавёў CEO Mapbox Эрык Гундэрсэн.

Партнёр юрыдычнай кампаніі "Алейнікаў і Партнёры", якая садзейнічала здзяйсненню здзелкі, Дзмітрый Мацвееў на сваёй старонцы ў Facebook працытаваў словы бізнесмена Юрыя Гурскага — "Хочаш прадаць праект, рабі яго ў Беларусі".

Мінск, 13 снежня 2017
Sputnik

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/6-408/12/41601
Текущая дата: 21.05.2024