Першы празрысты тэлевізар выпусціў «Гарызонт», распавялі ў холдынгу.
Навінкай беларускай вытворчасці адразу ж зацікавіліся замежныя, у тым ліку расійскія, спажыўцы, — таму празрысты тэлевізар мае вялікія экспартныя перспектывы для «Гарызонта».
Спецыялісты растлумачылі: «Празрыстыя OLED-экраны — гэта новая распрацоўка ў галіне дысплеяў і лічбавых шыльдаў. Такія экраны выкарыстоўваюцца для перадачы дынамічнага або інтэрактыўнага кантэнту праз празрыстую паверхню: гледачы ўспрымаюць тое, што паказана на экране, і пры гэтым бачаць скрозь дысплей. Гэта рашэнне дазваляе дызайнерам творча адлюстроўваць кантэнт, адначасова ствараючы футурыстычны эфект. Сферы прымянення падобных экранаў практычна не абмежаваны: ад high-tech офісаў і ресепшанаў прэміяльных гасцініц да крам, выставачных залаў. Такія дысплеі могуць ўсталёўвацца нават замест вокнаў транспарту, дазваляючы пасажырам адначасова атрымліваць, напрыклад, інфармацыю аб маршруце, месцы становішча, часу, надвор’е, курсах валют — і назіраць тое, што адбываецца за акном. Празрыстыя экраны знаходзяць прымяненне і ў кафэ, рэстаранах, ювелірных крамах, салонах прыгажосці, музеях».
Звязда, 17 ліпеня 2021
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/6-408/4/60233
Текущая дата: 19.11.2024