Белорусский портал в Казахстане

НАН прэзентавала новы беспілотнік "Мішэнь"



Нацыянальная акадэмія навук прэзентавала новы беспілотны лятальны апарат "Мішэнь" на выстаўцы дасягненняў і найбольш значных рэзультатаў навукова-тэхнічнай і інавацыйнай дзейнасці "Дзень беларускай навукі - 2021".

Беспілотнік з турбарэактыўным рухавіком прызначаны для імітацыі паветраных цэлей (рэактыўнага баявога самалёта, крылатай ракеты, БЛА) для вучэбна-баявых трэніровак падраздзяленняў і часцей ВПС і войскаў проціпаветранай абароны.

"Ён вызначаецца прастатой у выкарыстанні і высокай скорасцю - да 400 км/гадз. Гэта першая мадэль беспілотніка з турбарэактыўным рухавіком, якую мы распрацавалі. Да гэтага быў беспілотнік-мішэнь з электрычным рухавіком. Ён мае свае перавагі, але ў турбарэактыўнага скорасць вышэйшая", - расказалі ў НПЦ шматфункцыянальных беспілотных комплексаў НАН.

Вучоныя і даследчыкі краіны прадставілі на выстаўцы да Дня беларускай навукі каля 400 інавацыйных распрацовак. Свае рэзультаты прадэманстравалі арганізацыі НАН, міністэрстваў адукацыі, прамысловасці, аховы здароўя, сувязі і інфарматызацыі, МНС, Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях.

29 студзеня 2021, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/6-408/5/58231
Текущая дата: 22.12.2024