Белорусский портал в Казахстане

Дзяржвыпрабаванні комплексу радыёпеленгавання "ВОЛАР" пачаліся ў Беларусі



З сённяшняга дня пачынаюцца дзяржаўныя выпрабаванні мабільнага комплексу радыёпеленгавання высокачастотнага дыяпазону "ВОЛАР", паведамілі ў Дзяржкамваенпраме.

Комплекс распрацавала ў ініцыятыўным парадку ААТ "Волатаўта" ў кааперацыі з ТАА "Актуальныя рашэнні бяспекі" і ААТ "Агат-Сістэм". У канцы студзеня паспяхова завяршыліся папярэднія выпрабаванні мабільнага комплексу, па выніках якіх ён быў дапрацаваны.

У склад комплексу ўваходзіць сістэма пеленгавання крыніц радыёвыпрамянення ў дыяпазоне частот 1,5-30 Мгц, комплекс сродкаў сувязі і мабільная хуткаразгортвальная платформа. Выкарыстоўваецца беларускае шасі - МАЗ-631705 з колавай формулай 6х6. Час разгортвання комплексу складае да 45 мінут.

Пастановай Савета Міністраў нумар 852 ад 11 снежня 2019 года мабільны комплекс радыёпеленгавання высокачастотнага дыяпазону "ВОЛАР" уключаны з пералік інавацыйных тавараў Рэспублікі Беларусь.

28 мая 2020, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/6-408/6/53768
Текущая дата: 22.12.2024